Беларускія галасы з Познані

Author:   Павел Залескі
Publisher:   Skaryna Press
ISBN:  

9781915601780


Pages:   314
Publication Date:   10 October 2025
Format:   Paperback
Availability:   Available To Order   Availability explained
We have confirmation that this item is in stock with the supplier. It will be ordered in for you and dispatched immediately.

Our Price $42.21 Quantity:  
Add to Cart

Share |

Беларускія галасы з Познані


Overview

Пасля 2020 года тысячы беларусаў мусілі пакінуць радзіму і нечакана для сябе сталі эмігрантамі. Па-рознаму склаўся іх лёс, але кожная іх гісторыя - каштоўная. У гэтый кнізе - галасы тых, хто з нуля, з годнасцю і моцнай надзеяй, пачалі новае жыццё ў польскай Познані - адным з мноства гарадоў, дзе з'явіліся вялікія супольнасці новай беларускай дыяспары. Журналіст Павел Залескі быў адным з тых, хто мусіў выехаць у 2020 годзе. Ён пачаў запісваць для радыё гісторыі тых, хто ў сваіх гарадах і мястэчках выходзіў на плошчы з бел-чырвона-белымі сцягамі, каго арыштоўвалі, катавалі, судзілі, каму давялося з'ехаць з адным заплечнікам і нанова ўладкоўваць сваё жыццё ў чужой краіне. Ён імкнуўся занатаваць тое, як за кароткі час многія з нас эвалюцыянавалі ў сваёй свядомасці, што мы перажылі, аб чым мы тады марылі і што з гэтага атрымалася цяпер. Павел Залескі Гэта кніга пра беларусаў, якія пасля падзей 2020 года вымушаны былі пакінуць радзіму і нечакана для сябе сталі эмігрантамі. Усе мае героі - звычайныя беларусы. Яны з таго бел-чырвона-белага рою, які ў 2020 годзе запаўняў вуліцы і праспекты Мінска, Гродна, Брэста, Віцебска, Магілёва, Гомеля і іншых нашых гарадоў, мястэчак і вёсак. Мне хацелася, каб тое, што яны перажылі тады, не забылася і не згубілася. Каб у будучыні пра гэта маглі пачытаць іх нашчадкі і каб, урэшце, маглі ўзгадаць самі ўдзельнікі тых гістарычных падзей, а цяпер яшчэ раз нагадаць сучаснікам. Перада мной былі тыя, хто ніколі раней не ўдзельнічаў у палітычных падзеях, многія не размаўлялі ў Беларусі па-беларуску, а цяпер сталі вучыць мову, цікавіцца гісторыяй сваёй краіны і глядзець на свет беларускімі вачыма. Я хацеў занатаваць тое, як за кароткі час эвалюцыянавалі звычайныя беларусы ў сваёй свядомасці, што яны перажылі і аб чым марылі. Хацелася, каб яны самі ўзгадалі, як іх практычна перамалолі тыя незабыўныя падзеі. Без перабольшвання, падзеі 2020 года - адзін з самых цікавых адрэзкаў нашай сучаснай гісторыі. І кожны з маіх суразмоўцаў зазначаў, што падобнае перажываў упершыню ў жыцці.

Full Product Details

Author:   Павел Залескі
Publisher:   Skaryna Press
Imprint:   Skaryna Press
Dimensions:   Width: 14.00cm , Height: 1.80cm , Length: 21.00cm
Weight:   0.354kg
ISBN:  

9781915601780


ISBN 10:   1915601789
Pages:   314
Publication Date:   10 October 2025
Audience:   General/trade ,  General
Format:   Paperback
Publisher's Status:   Active
Availability:   Available To Order   Availability explained
We have confirmation that this item is in stock with the supplier. It will be ordered in for you and dispatched immediately.
Language:   Belarusian

Table of Contents

Reviews

""Чытаючы гэтую кнігу, вы ўбачыце, як моцна пераплятаюцца лёсы людзей, якія імкнуцца да лепшай будучыні, не забываючы пра сваё мінулае. Кожны герой - гэта асобны сусвет са сваімі выпрабаваннямі і перамогамі, але ўсе яны аб'яднаныя адным жаданнем жыць поўным жыццём, нягледзячы на ўсе цяжкасці. Іх прыклады вучаць нас, што нават у найцяжэйшых абставінах можна знайсці сілы для таго, каб стварыць нешта новае і каштоўнае."" Яланта Смялоўская, кіраўнічка Беларускай службы Польскага радыё


Author Information

Tab Content 6

Author Website:  

Countries Available

All regions
Latest Reading Guide

MRGC26

 

Shopping Cart
Your cart is empty
Shopping cart
Mailing List